Культурніцкая супольнасць Беларусі патрабуе вызвалення Бабарыкаў


На сайце «Беларускага ПЭН-цэнтру» апублікаваны зварот беларускіх культурніцкіх арганізацыяў і ініцыятываў з патрабаваннем вызваліць патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда.

«Культурніцкая супольнасць Беларусі рашуча пратэстуе супраць палітычна матываванага пераследу дзеячаў культуры і супраць іншых дзеянняў беларускіх уладаў, якія блакуюць існаванне важных культурных і грамадскіх ініцыятыў», – гаворыцца ў заяве.

Hавiны
Што чакае шэдэўры Суціна і Шагала з калекцыі «Белгазпрамбанку»?
2020.06.17 13:55

У ёй адзначаецца, што, дзякуючы ініцыятыве Віктара Бабарыкі і падтрымцы «Белгазпрамбанка» за апошняе дзесяцігоддзе былі рэалізаваныя Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТэАрт», выстава «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі», праект «Восеньскі салон з «Белгазпрамбанкам»», быў створаны і актыўна функцыянуе культурніцкі хаб ОК16, было прафінансаванае выданне 15 000 асобнікаў пяцітомніка Святланы Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову для перадачы ў дар бібліятэкам Беларусі.

У 2015 годзе Віктар Бабарыка атрымаў ганаровае званне «Мецэнат культуры Беларусі» за стварэнне карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка».

А пляцоўкі Ulej і MolaMola, якімі кіраваў Эдуард Бабарыка, рэалізавалі сотні праектаў, звязаных з выданнем кніг для, пастаноўкай тэатральных і кінаспектакляў, здымкамі дакументальных і кароткаметражных гульнявых фільмаў, з выданнем дэбютных музычных альбомаў альбомаў і кліпаў ужо вядомых выканаўцаў і гэтак далей.

Hавiны
«Гэта подзвіг Бабарыкі». Як стваралася калекцыя «Белгазпрамбанку» і чаму нам трэба яе ўратаваць
2020.06.22 08:00

«У сітуацыі, калі дзяржаўная палітыка ў сферы культуры арыентаваная пераважна на падтрымку лаяльных уладзе творцаў, за апошнія гады Віктар і Эдуард Бабарыкі стварылі сапраўдную экасістэму для існавання беларускай культуры. Мы патрабуем спынення палітычна матываванага пераследу і вызвалення Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, а таксама «вызвалення» іх культурных праектаў», – гаворыцца ў заяве.

Яе падпісалі РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр», МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», ГКК «Будзьма Беларусамі», Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», Міжнародны форум «ТЭАРТ», Арт Сядзіба, Асацыяцыя «Belfilm», ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», Кніжная серыя «Амерыканка», Перакладчыцкая майстэрня, Лятучы ўніверсітэт, Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі ды іншыя.

Hавiны
У сэрвіса MolaMola пачаліся тэхнічныя праблемы
2020.06.11 22:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў