Куды схадзіць на Дзень Святога Валянціна: топ-5 канцэртаў і імпрэзаў у Менску

Belsat.eu зрабіў падборку цікавых канцэртаў, вечарынаў і імпрэзаў, што адбудуцца ў Менску ў Дзень усіх закаханых 14 лютага.

Канцэрт Лявона Вольскага

У Lidbeer Bar 1876 на Коласа, 37 адбудзецца акустычны канцэрт Лявона Вольскага «Песні пра каханне». Пачатак у 19:00.

https://www.facebook.com/LavonVolski/photos/a.416255798789325/1057531241328441/?type=3&theater

«Тындэр» да Дня святога Валянціна!

«Вершы на асфальце»

У 18:00 у рэстарацыі «Сёмае неба», што знаходзіцца ў гатэлі «Менск», адбудзецца адкрыццё ІХ Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». Арганізатарамі выступаюць Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН-Цэнтр.

Фестываль працягнецца да 16 лютага ўключна.

«My Jazzy Valentine»

14 лютага ў Менску адкрыецца Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020. Дзень першы будзе мець адпаведную назву – «My Jazzy Valentine»

Канцэрты адбудуцца ў ОК16. Запрошаная зорка – спявак з Вялікай Брытаніі Кліўленд Уоткіс. Публіку таксама чакае сустрэча з самым вядомым беларускімі джазавым калектывам «Apple Tea».

Танцавальны флэшмоб

Грамадская кампанія «Маршыруй дзетка» заклікае далучыцца да танцавальнай акцыі One Billion Rising. Флэшмоб адбудзецца ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» (ніжні ярус) ў 19:00.

One Billion Rising – гэта міжнародная акцыя супраць хатняга гвалту, якая ўжо сёмы раз адбываецца ў свеце і пяты раз у Беларусі. Арганізатары тлумачаць, што акцыя праводзіцца менавіта ў Дзень святога Валянціна таму што, паводле статыстыкі, у святочныя дні павышаецца ўзровень хатняга гвалту.

https://www.facebook.com/marchbabeby/photos/a.2215800865120116/3032358596797668/?type=3&theater

Акцыя дазволеная ўладамі. Усе жадаючыя маглі зарэгістравацца на падзею і прыняць удзел у рэпетыцыях. Калі жаданне танчыць няма – можна проста прыйсці паглядзець на танец ды падтрымаць удзельнікаў.

Арт-вечарына

У «Black Bear Brews», што на праспекце Дзяржынскага, 8, адбудзецца вечарына, на якой пішуць карціны.

«З дапамогай прафесійных мастакоў вы адпачнеце, а заадно напішаце карціну сваімі рукамі. Усё неабходнае падрыхтуем, карціны упакуем і аддамо. А яшчэ зробім яркі фотасправаздачу! Дзве гадзіны яркіх уражанняў і прыемных зносінаў, а ў выніку – карціна, якая ўпрыгожыць любы інтэр’ер! Навыкі малявання не важныя!» – абяцаюць арганізатары.

Вечарына пачнецца ў 19:00.

ІІ belsat.eu

Hавiны