Куды бягуць уцекачы?


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”180779″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Больш за 60 тысяч мігрантаў трапілі ў Нямеччыну ў студзені, каля 40 тыс. – у лютым і толькі каля 5 тыс. – у сакавіку. Галоўныя маршруты мігрантаў у Еўропу закрываюцца, перадусім дзякуючы пагадненню Анкары з Бруселем. Праўда самыя ўцекачы не ў захапленні ад такога рашэння.

Летась у Еўрапейскі звяз прыбыла больш за 1 300 000 чалавек у пошуках прытулку. Кожны трэці з уцекачоў у найбуйнейшым з часоў Другой сусветнай вайны міграцыйным крызісе – сірыец. Украінцы, якія таксама бягуць ад вайны і эканамічнага крызісу, – на дзясятым месцы. Але выглядае на тое, што Брусель знайшоў выйсце – Турцыя атрымае фінансавую дапамогу і бязвізавы рэжым з Еўразвязам узамен за стрыманне ў сваіх межах хвалі ўцекачоў, якіх у гэтай краіне каля двух мільёнаў.

«Наколькі я бачу, Турцыя зрабіла вялізарны крок наперад з нашых летніх перамоваў. Гэта ня толькі палітычная і фармальная ацэнка – гэта таксама маё асабістае ўражанне. Сёння Турцыя стала найлепшым прыкладам для ўсяго свету, як трэба ставіцца да ўцекачоў і ніхто не мае права казаць Турцыі, як яна мае дзеяць. Я ганаруся, што вы мой партнёр», – заявіў старшыня Рады Еўропы Дональд Туск.

Прыток мігрантаў пачаў спадаць, калі балканскія дзяржавы пачалі закрываць свае межы. Пакуль Турцыя не перашкаджала ўцекачам, тыя хутка знайшлі іншыя маршруты ў заможныя краіны Еўразвязу. Албанія і Балгарыя сталі транзітнымі дзяржавамі. Як кажуць самыя ўцекачы, новыя шляхі – не самыя бяспечныя. Тут іх могуць сустрэць ня толькі памежнікі

«Усяго можна чакаць. Гандляроў органамі, мафію – перадусім у Албаніі, вядома. Ёсць верагоднасць, што пойдзеш гэтым Македонскім шляхам, а мясцовыя вайскоўцы вышлюць цябе назад», – кажа Эяз, які ўцёк з Дамаску.

Маўтаз, які пакінуў родны Алепа, лічыць, што пагадненне з Турцыяй зробіць усім уцекачам толькі горш: «Ці гэта ўвогуле рашэнне? Хай яны паставяць сябе на нашае месца! Як можна жыць такім жыццём! Няўжо яны гэтага ня бачаць?».

Мігранты выказваюць абурэнне ня толькі на словах. У панядзелак у цэнтры для ўцекачоў на востраве Лесбас у Грэцыі дайшло да адкрытага супрацьстаяння з паліцыяй. Гэтак мігранты адрэагавалі на пагадненне Бруселю з Анкарой, згодна з якім тыя, хто не атрымае прытулак у еўрапейскай краіне, будуць прымусова адпраўляцца ў Турцыю. У Еўразвязе ж не спыняюцца на дасягнутым і збіраюцца ўвогуле абрэзаць марскія шляхі міграцыі.

«Пагадненне паміж Еўразвязам і Турцыяй мае быць рэалізаваная праз разгортванне сілаў НАТО ў Эгейскім моры. Таксама і Злучаныя Штаты выказалі гатовасць дапамагчы ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй», – заявіла Ангела Мэркель.

Праваабаронцы ж звяртаюць увагу на тое, што ўмовы ўтрымання ў лагерах уцекачоў мякка кажучы не ідэальныя ў самой Еўропе. У Турцыі сітуацыя выглядае ня лепш, а да таго ж паводле Amnesty International мясцовыя ўлады рэгулярна дэпартуюць уцекачоў у Сірыю. Адкуль сотні тысяч чалавек намагаюцца ўцячы ад няспыннае вайны.

Глядзіце відэарэпартаж Усевалада Шлыкава ў выданні «ПраСвету»

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/2hsLcoWgYzc?t=32m11s”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў