Куды беларусы часцей за ўсё набывалі туры ў 2017 годзе


Паводле звестак Белстата, у мінулым годзе беларусы сталі часцей адпачываць арганізаванымі турамі. Самая папулярная краіна для такіх паездак – Турцыя, на другім месцы – Егіпет, на трэцім – Украіна.

У 2016-м арганізаваныя турысты і экскурсанты з Беларусі аддавалі перавагу адпачынку ў Балгарыі, затым ішлі Расея і Украіна. У 2017-м перавагі змяніліся, а колькасць турыстаў у разы вырасла

Цікавы факт: усяго па адным беларускім турысце з’ездзілі ў Таджыкістан і Манголію.

А вось у Беларусь часцей за ўсё куплялі туры жыхары Расеі, Польшчы і Літвы. Пры гэтым у 2017-м такім чынам нашу краіну наведала на 25 тысяч гасцей больш, чым у год назад.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў