Кубу ўзначаліў новы лідар – Мігель Дыяс-Канэль


Нацыянальная асамблея Кубы абрала кіраўніком дзяржаўнага савета Мігеля Дыяса-Канэля. 86-гадовы Рауль Кастра, які кіраваў Кубай апошнія 12 гадоў, пакіне пасаду, але застанецца старшынёй Кампартыі.

57-гадовы Мігель Дыяс-Канель з 2013 года быў першым віцэ-старшынёй дзяржсавета і віцэ-прэм’ерам урада Кубы. Ён зрабіў карʼеру ў Кампартыі Кубы, з 1994 па 2003 год быў першым сакратаром партыі ў адной з правінцыяў, пасля чаго ўвайшоў у палітбюро і заняў пасаду міністра адукацыі.

Дыяс-Канэль быў адзіным кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржсавету. За яго прагаласавалі 603 з 605 дэпутатаў.

Кіраўнік дзяржаўнага савета – найвышэйшая дзяржаўная пасада на Кубе. З 2006 года яе займаў Рауль Кастра, малодшы брат Фідэля Кастра. Браты Кастра кіравалі Кубай з моманту рэвалюцыі 1959 гады.

Рауль Кастра застанецца кіраўніком Кампартыі, якая, паводле Канстытуцыі Кубы, зʼяўляецца «найвышэйшай кіроўнай сілай грамадства і дзяржавы» – то бок ён захавае вялізарную ўладу ў краіне. Аднак прызначэнне Дыяса-Канэля сімвалізуе пачатак завяршэння эпохі Кастра ў кубінскай палітыкі, мяркуюць эксперты.

ІІ, belsat.eu, паводле Медуза

Стужка навінаў