Ксенія Сабчак прапанавала Навальнаму стаць яе даверанай асобай на выбарах


Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Расеі Ксенія Сабчак прапанавала стаць сваёй даверанай асобай на выбарах апазіцыянеру Аляксею Навальнаму, якому ЦВК РФ 25 снежня адмовіў у рэгістрацыі ў якасці кандыдата.

Навальны ўчора заклікаў да байкоту выбараў, аднак Сабчак лічыць гэты шлях памылковым.

«Выбары – па-ранейшаму адзіны спосаб нешта змяніць. А іх байкот неэфектыўны і шкодны метад. Ён не толькі не знізіць яўку, але павялічыць працэнты Пуціна. І дазволіць яму атрымаць жаданыя 70 адсоткаў. Я разумею, як цяпер крыўдна і цяжка Аляксею, але агульная справа важней. Таму я працягваю заклікаць ўсе дэмакратычныя апазіцыйныя сілы да аб’яднання. І ў выпадку маёй рэгістрацыі прапаную Аляксею Навальнаму стаць маёй даверанай асобай», – напісала яна ў Instagram.

Выбары прэзідэнта Расеі пройдуць 18 сакавіка 2018 года.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў