Крыжовы шлях у Курапатах. ОНЛАЙН




Людзі прыйшлі ва ўрочышча Курапаты, каб паставіць знічы і прачытаць супольную малітву разам са святарамі розных канфесіяў. Карэспандэнт «Белсату» ладзіць відэатрансляцыю з Курапатаў.

Нагадаем, што раніцай 4 красавіка ва ўрочышчы Курапаты па рашэнні ўладаў дэмантавалі драўляныя крыжы, якія раней актывісты ўсталявалі на знак памяці ахвяраў сталінскіх расстрэлаў.

Абноўлена
У Курапатах знесеныя 70 крыжоў і затрыманыя 15 асобаў. Абноўлена
2019.04.04 10:09

На дадзены момант вядома, што ў Курапатах зруйнавалі 70 крыжоў. Людзі, якія спрабавалі спыніць будаўнічую тэхніку былі затрыманыя.

Абноўлена
Абаронца Курапатаў у ізалятары, а ейная дачка ў садку – забіраць яе давялося журналістцы. Абноўлена
2019.04.04 19:03

Ва ўрочышчы Курапаты затрымалі 15 асобаў. Дзве з іх цяпер знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Па стане на 21:00 вядома, што былі вызваленыя Піліп Шаўроў, Сабалеўскі Міхаіл, Валер Рабцаў, Валянціна Яроменак і Зміцер Дашкевіч. Міліцыянты склалі на іх пратаколы паводле арт. 17.1 (дробнае хуліганства) КааП (Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях) або 17.1 + непадпарадкаванне.

Hавiны
Дэпутат пра руйнаванне крыжоў у Курапатах: Калі мы ўжо навучымся рабіць нешта па-людску? Па-хрысціянску?
2019.04.04 17:41

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў