Крывавая разня ў Кеніі. Баевікі напалі на студэнтаў і забілі 147 чалавек


Ісламская групоўка «Аш-Шабаб» захапіла будынак універсітэту ў горадзе Гарыса на паўночным-усходзе краіны.

Паводле CNN, ахвярамі нападзення стала 147 чалавек. Кампус універсітэту быў захоплены раніцай 2 красавіка. Адказнасць за напад узяла на сябе самалійская тэрарыстычная арганізацыя «Аш-Шабаб».

Будынак застаецца пад кантролем баевікоў, перадае CNN.

«Аш-Шабаб» з 2011 па 2015 г. здзейсніла некалькі нападаў на населеныя пункты ў Кеніі, пасля таго як кенійскія вайскоўцы былі накіраваныя ў Самалі для барацьбы з атрадамі ісламістаў. Апошні напад быў здзейснены ў верасні 2013 года на гандлёвы цэнтр «Westgate» у Найробі. Тады загінулі 67 чалавек.

ЮВ, паводле CNN

Стужка навінаў