Крыптазіма завершылася, кошт Bitcoin рэзка павялічыўся


За мінулыя суткі сярэднерынкавы кошт Bitcoin падняўся на 15,4 %, цяпер манета гандлюецца на ўзроўні 4770 долараў ЗША. Агульная капіталізацыя рынку ўпершыню сёлета паднялася да 162 мільярдаў долараў, а аб’ёмы гандляванняў складаюць рэкордныя са студзеня 2018 году 54 мільярды долараў.

Рост валацільнасць лічбавых грошай можа быць звязаны з адноснай стабільнасцю на традыцыйных рынках, попыт на крыптавалюты зʼявіўся на фоне прадказальнай дынамікі валютаў, тавараў і індэксаў, піша rbc.ru. Рост кошту Bitcoin пакуль не выглядае як пачатак новага трэнду, але падобныя ўздымы могуць зʼяўляцца на працягу вясны.

«Капіталізацыя рынку крыптавалют прадэманстравала рэзкі аднаразовы рост, гэта азначае ўліванне нейкага інвестыцыйнага фонду або інвестара», – патлумачыла аналітык ТАА «Эксперт Плюс» Марыя Сальнікава.

Іншага меркавання прытрымліваецца аналітык інвестыцыйнай платформы eToro Маці Грыспен. У інтэрвʼю Bloomberg ён заявіў, што рост коштаў першай крыптавалюты да адзнакі ў 5000 долараў абумоўлены тэхнічнымі фактарамі.

«Гэта быў тэхнічны рух з-за росту над ключавым узроўні ў межах 4200 долараў. Там было мноства стоп-лосаў і ордараў на набыццё», – сцвярджае аналітык eToro Маці Грыспен.

Аб’ектыў
Незалежны крыптатрэйдар: Звычайныя грошы крыптавалютай не замяніць
2018.02.27 21:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў