Крыніцы «Белсату»: Затрыманы дырэктар «Белмытсэрвісу» Юрый Кароль і некалькі ягоных падначаленых


Днямі ў лагістычным прадпрыемстве «Белмытсэрвіс» затрымалі генеральнага дырэктара Юрыя Караля і пецярых працаўнікоў. Пра гэта belsat.eu стала вядома з дзвюх не звязаных паміж сабой крыніцаў, адна з якіх працуе ў сферы лагістыкі.

Афіцыйнага пацверджання затрыманняў пакуль няма. Паводле звестак крыніцаў, справа звязаная з хабарніцтвам. Пры гэтым ёсць інфармацыя, што пасля таго, як сілавікі зацікавіліся «Белмытсэрвісам» праца прадпрыемства апынулася на некаторы час заблакаванай.

«Даносяцца навіны пра тое, што грузы ўсталі, і не выпускаецца нічога. А калі і выпускаецца, то пад асабістую адказнасць мытнікаў і са скрыпам. Кажуць, да 2 сакавіка на мяжу РБ лепш не савацца, а залегчы на дно і пачакаць, што там будзе», – сцвярджае асоба, знаёмая з сітуацыяй.

Паводле словаў другой крыніцы, за схемай паставак «санкцыйных» тавараў (прадуктаў харчавання) з-за мяжы ў Расею «часцей за ўсё» стаяла менавіта гэтае дзяржаўнае прадпрыемства. Адзначым, што яшчэ 1 лютага стала вядома: прэм’ер-міністры Дзмітрый Мядзведзеў і Сяргей Румас абмеркавалі пастаўкі санкцыйнай прадукцыі праз шэрыя каналы, праз тэрыторыю Беларусі на расейскі рынак. Прэмʼер-міністр Беларусі паставіў пад сумнеў, што такое адбываецца, але Мядзведзеў прадставіў матэрыялы з канкрэтным указаннем тавару і кампаніі, якая гэтым займаецца.

На тэлефанаванне belsat.eu у «Белмытсэрвіс» на дадзены момант не адказваюць.

Як паведамляе TUT.BY, прадпрыемства працуе ў штатым рэжыме, затрымак грузаў на мяжы не здаралася. Інфармацыю пра затрымане Караля там не пацвярджаць, але і не зняпраўджваюць.

  • РУП «Белмытсэрвіс» было заснаваны Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі ў 1999 годзе. Кампанія аказвае поўны комплекс лагістычных паслуг, уключаючы складскую апрацоўку, мытнае афармленне, экспедыцыю і міжнародныя перавозкі грузаў любым відам транспарту. Яму падначаленыя 6 буйных транспартна-лагістычных цэнтраў.
Hавiны
Скруцілі ў аэрапорце. Гналі замовы міма заводу: падрабязнасці затрымання кіраўнікоў холдынгу БелОМА
2019.02.05 10:20

КА, belsat.eu

Стужка навінаў