«Крыніца» разлівае піва для «ДНР» і «ЛНР»


Заказчыкам піва выступіў найбуйнейшы імпарцёр тавараў у самаабвешчаных рэспубліках «Майстар-Торг». Офісы кампаніі знаходзяцца ў Данецку і ​​Макееўцы, а таксама ў Луганску дзейнічае даччынае ТАА «Луганскаптторг».

Пра пачатак супрацы двух прадпрыемстваў «Майстар-Торг» абвясціў яшчэ ў канцы лютага 2017 года.

«Крыніца» будзе выпускаць тры сарты піва: прэміяльнае светлае пастэрызаванае, Жыгулёўскае светлае пастэрызаванае і светлае фільтраванае пастэрызаванае.

Піва разліваюць на вольным абсталяванні «Крыніцы».

Кампанія «Майстар-Торг» – найбуйнейшы імпарцёр тавараў масавага спажывання з Расеі і Беларусі ў «ДНР» і «ЛНР». Кампанія заснавана ў лістападзе 2014 года.

У Беларусі расейская кампанія з гэтай назвай ужо паспела засвяціцца ў карупцыйным скандале ў Гомельскай вобласці. У ліпені 2016 года прадстаўнікоў фірмы Ірыну і Яўгена Жарава Магілёўскі аблсуд прыгаварыў да 8 гадоў зняволення за махінацыі з мясам. Разам з імі судзілі былых першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкаму Віктара Банчука, намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкаму Віктара Трызна і ягонага сына Дзмітрыя Трызна, а таксама былога гендырэктара холдынгу «Гомельская мяса-малочная кампанія» Алега Чаркаса.

ДР belsat.eu паводле belbeer.com

Стужка навінаў