Крымскі мост раздавіў КАМАЗ


27 верасня падчас будаўніцтва аўтадарогі «Таўрыда» у Бахчысарайскім раёне (Крым) жалезабетонныя канструкцыі будучага моста ўпалі на кабіну самазвала КАМАЗ.

Кіроўца самазвалу не апусціў кузаў пасля разгрузкі і спрабаваў праехаць пад мостам, які будуецца. Мужчына паспеў выскачыць з кабіны аўто за імгненне да таго, як на кабіну зваліліся шматтонная бетонная канструкцыя.

Памер нанесенай шкоды высвятляецца і будзе спагнаны з арганізацыі субпадрадчыка, на якую працаваў кіроўца.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў