Крыміналісты з Горадні склалі фотапартрэт Дзеда Мароза


Супрацоўнікі Гарадзенскага абласнога ўпраўлення Дзяржкамітэту судовых экспертыз вырашылі дапамагчы дзецям знайсці самага галоўнага героя ў перыяд навагодніх святаў – Дзеда Мароза, і склалі ягоны фотаробат. Гэтая ідэя прыйшла ім у галаву падчас сустрэчы з выхаванцамі абласнога дому дзіцяці, над якім мае шэфства ведамства.

«Каб даходліва растлумачыць дзецям, чым мы займаемся, заўсёды звяртаемся да нестандартных прыёмам. Вось і перад Новым годам вырашылі скласці кампазіцыйны партрэт галоўнага чараўніка. У шмат якіх казках, песнях і вершах ёсць апісанне знешнасці Дзеда Мароза, рыс ягонага характару, аднак у поўным абʼёме зборны вобраз мастакамі не створаны. Ілюструючы казкі, яны грунтуюцца на ўласнай фантазіі. У выніку да гэтага часу фактычна ніхто не бачыў Дзеда Мароза такім, якім ён рэальна апісаны ў славянскім фальклоры», – патлумачыў намеснік начальніка ведамства Дзмітрый Грыневіч.

Задаўшыся мэтай папоўніць прабел і здзівіць дзяцей, у абласным упраўлення Дзяржкамітэту судовых экспертыз стварылі цэлую каманду экспертаў. На даследчую частка працы сышло больш за два тыдні.

Затым супрацоўнікі прыступілі да творчага працэсу. Заклалі ў фотапартрэт не толькі характэрныя рысы знешнасці любімага ўсімі дзядка. Акрамя еўрапеоіднага тыпу асобы і яго формы, асаблівасцяў вачэй, вялікага носа-«бульбіны», белых густых валасоў, доўгай сівой барады, улічылі яшчэ і рысы характару, дакладны ўзрост, рост, іншыя складнікі. Бо вядома, што Дзеду Марозу сто гадоў, ён высокі, прадстаўнічы, моцны, добры, але разам з тым шалапутны і строгі.

Для спецыялістаў немалаважным быў той факт, што дзед жыве на крайняй Поўначы, дзе круглы год зіма. Не забыліся гарадзенскія адмыслоўцы і пра эвалюцыйныя асаблівасці. Бо да перараджэння Дзед Мароз быў злым, маленькім дзядком з доўгай барадой і суровым норавам. А ўмовы быцця і змены цягам жыцця таксама накладваюць адбітак на знешнасць, палічылі адмыслоўцы.

Раздрукаваўшы складзены кампазіцыйны партрэт, эксперты аднеслі фотаробат дзеткам. Распавялі, што менавіта гэтак выглядае сапраўдны Дзядуля Мароз, а затым прапанавалі дапрацаваць фотапартрэт, дамаляваць шапку, і прыступіць да пошуку чараўніка, з чым тыя паспяхова справіліся.

«Акрамя нашых паўсядзённых службовых задач, мусіць знаходзіцца месца і для такіх вось неардынарных рашэнняў, – падводзіць рысу Дзмітрый Грыневіч. – І гэта не разавая акцыя. Карысных для грамадства творчых планаў і задумаў у нас нямала, так што чакайце новых сюрпрызаў».

МЯ, паводле sb.by

Стужка навінаў