Крым застаўся без святла і сувязі


Жыхары Крыму паведамілі пра адключэнне электрычнасці і мабільнай сувязі.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Крымінформ» і шэраг іншых СМІ. Спецыялісты міністэрства энергетыкі Расеі высвятляюць прычыны.

Святла няма ў Сімферопалі і шэрагу суседніх населеных пунктаў. Электраэнергію адключылі і ў Севастопалі. У горадзе не працуюць банкі, тэрміналы, няма электрычнасці ў гандлёвых цэнтрах і прыватных дамах. Людзі карыстаюцца дызель-генератарамі.

Пра адключэнне святла таксама паведамляюць жыхары Еўпаторыі, Ялты і іншых гарадоў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў