«Крым – гэта Украіна»: на Майдане прэзентуюць сімвалічныя маркі


21 сакавіка ў цэнтры Кіева прадставяць паштовыя маркі, прысвечаныя ўкраінскаму Крыму. Акцыя, якую ладзіць «Пошта Майдану», прысвечана гадавіне анексіі паўвострава.

На марках і блоку будуць намаляваныя знакавыя месцы Крыму і асобы, якія звязаныя з паўвостравам. Надпісы на блоку будуць зробленыя на чатырох мовах – украінскай, крымскататарскай, расейскай і ангельскай. 

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Арганізатары спадзяюцца, што такія акцыі будуць стымуляваць неабыякавых людзей далучацца да абароны правоў грамадзянаў Украіны ў Крыму, якія ў выніку акупацыі падвяргаюцца ціску і рэпрэсіям.

ДР, belsat.eu паводле espresso.tv

Стужка навінаў