«Крычаў свабоду Бабарыку!». Уладальніку рэкламнага агенцтва далі 14 содняў


Аляксандр Васілевіч спрабаваў падаць хадайніцтва ў КДБ, аднак апынуўся ў аўтазаку. Аб прысудзе 14 содняў у Instagram распавяла ягоная жонка.

Уладальніку рэкламнага агенцтва Vondel, Hepta Аляксандру Васілевічу далі 14 содняў адміністрацыйнага арышту. Мужчына 28 ліпеня адправіўся ў КДБ, каб падаць хадайніцтва аб змяненні меры стрымання. Аднак унутры будынку яго затрымалі і адвялі ў аўтазак.

https://www.instagram.com/p/CDQ4W3KHmOk/

Жонка Васілевіча цягам амаль 22 гадзінаў не ведала, дзе знаходзіцца ейны муж. Знайшоўся ён у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. А на сённяшнім судзе Аляксандру далі 14 содняў. Паводле версіі абвінавачвання ён удзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і крычаў «Свабоду Бабарыку!». На волю Аляксандр Васілевіч выйдзе 13 жніўня.

Аляксандр Васілевіч – беларускі прадпрымальнік, уладальнік Vondel, Hepta, Галереи «Ў» і выданняў kyky.org і The Village.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў