Крычалку «Хто не скачай, той...» унеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў


Беларускія фанаты на выездзе ў Малдове. Фота Belultras.by

Тэкст крычалкі, якую часамі выкарыстоўвалі беларускія футбольныя фанаты, трапіў у абноўлены спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Крычалка «Хто не скача, той [рускі]» трапіла ў пералік паводле рашэння суда Цэнтральнага раёну Менску ад 25 верасня, якое ўступіла ў сілу 11 кастрычніка.

Тэкст крычалкі нельга выкарыстоўваць як у выглядзе надпіса (у тым ліку ў медыях), так і нельга прамаўляць. За гэтыя дзеянні прадугледжаная адказнасць паводле арт. 17.11 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавоўка інфармацыйнай прадукцыі, што ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Санкцыя артыкула прадугледжвае да 50 базавых велічыняў штрафу (1225 рублёў) або арышт.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў