У Лунінцы перарэзалі горла 8-месячнай дзяўчынцы: яна плакала і перашкаджала маці выпіваць


Вакно кватэры, дзе забілі дзіця.

Следчы камітэт (СК) апублікаваў у сваім Telegram-канале падрабязнасці забойства 8-месячнай дзяўчынкі ў Лунінцы.

Паводле СК, 27 кастрычніка каля 19-й гадзіны 28-гадовы жыхар Лунінца знайшоў у сваёй кватэры труп дачкі з прыкметамі гвалтоўнай смерці. У гэты час у кватэры знаходзіліся 25-гадовая маці дзіцяці і 47-гадовы знаёмы сям’і. Абодва былі пʼяныя.

Media-polesye.by паведамляюць, што падчас застолля кампанію раздражняў плач малой. Дзяўчынку забілі, перарэзаўшы ёй горла.

Узбуджаная крымінальная справа. Маці дзіцяці і ейны знаёмы затрыманыя.

Гэтая сям’я стаіць на ўліку. У сям’і выхоўваецца двое старэйшых дзяцей – хлопчыкі 4-х і 6-ці гадоў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары