Круты прагноз. Налета абяцаюць заробак 1000 рублёў


На працягу двух бліжэйшых гадоў курс долара ў Беларусі будзе вагацца на ўзроўні 2 рублі, 27 капеек. Стаўка рэфінансавання будзе змяншацца, а заробкі павялічацца.

Падчас пашыранага паседжання з камісіяй Палаты прадстаўнікоў міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты адзначыў, што курс долара на канец 2019 году прагназуецца на ўзроўні 2 рублі 21 капейка. На канец 2020 году курс падрасце ўсяго толькі на 6 капеек да 2,27 рублёў.

Міністр эканомікі таксама адзначыў, што стаўку рэфінансавання на канец 2019-га плануецца ўсталяваць на ўзроўні 9,5%. Цяпер яна складае 10%. А згодна з планамі ведамства, у 2020 годзе стаўка рэфінансавання надалей будзе паніжана да 8,5%. Калі гэта будзе зроблена, то стаўкі па крэдытах будуць зніжацца.

Пры гэтым, згодна планаў ураду краіны, заробкі будуць павялічвацца і ў 2019 годзе сярэдні намінальны заробак мае вырасці да 1025 рублёў.

Тым не менш, насамрэч сярэдні рэальны заробак у краіне істотна адрозніваецца ад намінальнага, што агучвае Белстат. У шматлікіх рэгіёнах людзі атрымліваюць не больш за 400 рублёў.

Баранавічы: Людзі смяюцца з афіцыйных лічбаў пра заробкі

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары