На гомельскі фэст святла прыехалі ўдзельнікі з Беларусі, Украіны ды Расеі.
Авацыі гамельчукоў выклікаў дасканалы ў акрабатычным выкананні выступ «даўганогіх» дзеўчын з «Менестрэляў» з украінскага Чарнігава, якія выйшлі на сцэну ў традыцыйных вышыванках на хадулях і прадставілі новую праграму «Made in Ukraine».
«Happy People Project» з Масквы спадабаўся сваёй элегантнасцю, танцавальнай вытанчанасцю і шыкоўнасцю залатога стагоддзя.
Гледачы засталіся пад уражаннем і ад нумару беларусаў пра падводны свет.
Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu