Крутая музыка, лекцыі і падарункі: «Белсат» запрашае на «Мова Фэст»


22 лютага ў культурным хабе «ОК16» (Менск, вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) адбудзецца маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

На свяце роднай мовы кожны знойдзе сабе забаву і занятак. Арганізатары «Мова Фэст» абяцаюць шэраг майстар-класаў, цікавых дыскусіяў, квізаў, а для маленькіх беларусаў будзе працаваць адмысловая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі.

Наведнікі фэсту таксама змогуць паслухаць добрую беларускую музыку і набыць кнігі на беларускай мове.

З 13:00 да 22:00 побач з «ОК16» будуць працаваць фудтракі з вулічнай ежай.

Азнаёміцца з праграмай фэсту і падрабязнасцямі можна тут.

Генеральны партнёр падзеі – кампанія «Аліварыя». «Белсат» – афіцыйны партнёр.

belsat.eu

Стужка навінаў