«Крумкачы» змянілі назву, каб згуляць у першай лізе


З наступнага сезону ў менскіх «Крумкачоў» будзе новая назва – «Футбольны клуб НФК».

Футбольны клуб «Крумкачы» змяніў назву не проста так. Гэта было ўмовай для таго, каб гуляць у першай лізе. З наступнага сезону «Крумкачы» трэба называць «Футбольны клуб НКФ». Абрэвіятура расшыфроўваецца так: «Незвычайна фантастычная каманда». На пачатку тыдня прэс-сакратар сталічнай каманды Сяргей Южык расказваў Belsat.eu пра конкурс па змене назвы і паабяцаў, што «у любым выпадку назва клубу будзе беларускамоўнай». Як бачым, слова ён стрымаў.

Hавiны
«Крумкачы» мяняюць назву, інакш яны не змогуць згуляць у першай лізе
2018.12.10 15:53

Нагадаем што ў гэтым сезоне «Крумкачы» занялі ў трэцім беларускім дывізіёне другое месца і разам з берасцейскім «Рухам» выйшлі ў першую лігу. Але тут узнікла юрыдычная калізія. Трэці беларускі дывізіён – аматарскі. А, каб гуляць у вышэйшым або ў першым дывізіёне, клуб павінен стаць сябрам Беларускай федэрацыі футболу. І адзін клуб з назвай «Крумкачы» (што зарэгістраваны на былога гаспадара клубу Дзяніса Шунто) ужо з’уяўляецца сябрам БФФ. У статуце БФФ прапісана, што два клубы з адной назвай не могуць быць сябрамі арганізацыі, а значыць і выступаць у чэмпіянаце Беларусі сярод каманд першай і вышэйшай лігі. І таму менчукі былі вымушаны праводзіць конкурс па змене назвы. Юрыдычная змена назвы зойме каля месяца.

Hавiны
Другое жыццё «Крумкачоў». Як беларускі футбольны клуб пачаў з чыстага аркушу
2018.06.11 09:42

СА/Belsat.eu

Стужка навінаў