«Крумкачы» запусцілі краўдфандынг: збіраюць 125 тыс. рублёў, каб дагуляць сезон


Пра запуск краўдфандынгу сёння на прэс-канферэнцыі абвесціў старшыня клубу Дзяніс Шунто.

Неабходная сума – 125 тыс. рублёў. Гэтыя грошы дазволяць «Крумкачам» скончыць сезон.

Мяркуецца, што калі грошы будуць сабраныя, яны пойдуць на бягучыя выдаткі, у той час як грошы ад партнёраў і заснавальнікаў клубу пойдуць на выплату пазыкаў.

«Крумкачы» перажываюць сурёзныя фінансавыя праблемы: у клубе затрымліваюцца заробкі, таксама дагэтуль не выплачаны доўг БАТЭ – на пачатак сезону сума складала $ 150 тыс., аднак частка яе была выплачаная.

Падчас прэс-канферэнцыі Дзяніс Шунто распавёў, які самы вялікі заробак у «Крумкачах»:

«Я б не хацеў называць канкрэтныя імёны. Самы вялікія заробак – 2 тыс. рублёў. Дакумент, які мы апублікуем, пакажа ўсе выдаткі на заробкі».

Дапамажы клубу і атрымай майстар-клас ад ягоных гульцоў

Падтрымаць футбольны клуб грашыма можна праз пляцоўку Talaka.by. Тыя, хто дапамогуць «Крумкачам», атрымаюць:

  • магчымасць паўдзельнічаць у трэніроўцы з асноўным складам, магчымасць паехаць з камандай на выезд (для тых, хто пералічыць 5 тыс. рублёў)
  • магчымасць паехаць з камандай на выезд (2-3 тыс. рублёў)
  • магчымасць паўдзельнічаць у трэніроўцы з асноўным складам (500-1000 рублёў)
  • постар, падпісаны ўсёй камандай альбо асобным гульцом (100-300 рублёў)
  • квіткі на гульню і падзяку ад клубу (10-50 рублёў).

Рэпартаж пра перамогу «Крумкачоў» над БАТЭ

НМ, belsat.eu, фотаздымак Юліі Рыпінскай

Стужка навінаў