«Крумкачоў» пазбавілі яшчэ трох пунктаў, а старшыню праўлення клубу аштрафавалі


16 сакавіка ў Доме футболу адбылося паседжанне камітэту па статусе і трансферах гульцоў Беларускай федэрацыі футболу.

На ім прынялі наступныя рашэнні:

За незабеспячэнне яўкі прадстаўніка клубу накласці на старшыню праўлення ФК «Крумкачы» Дзяніса Шунто штраф у памеры 20 базавых (490 рублёў).

  • У сувязі з сістэматычным невыкананнем рашэнняў камітэту зняць з «Крумкачоў» яшчэ тры пункты.
  • Такім чынам, з улікам папярэдніх санкцыяў у «Крумкачоў» стала ў пасіве ўжо – 5 пунктаў на старце любога турніру, у якім клуб будзе браць удзел.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Прессбол», фотаздымак са старонкі «Крумкачоў» у «Facebook»

Стужка навінаў