Кроў і пераломы. У Маскве масавыя затрыманні пратэстоўцаў


На акцыі пратэсту ў Маскве супраць нерэгістрацыі прадстаўнікоў апазіцыі кандыдатамі ў дэпутаты адбыліся масавыя затрыманні.

Hавiны
«Гэтак паваліцца ўлада». У Маскве пратэстоўцы прарвалі паліцэйскі ланцуг
2019.07.14 18:31

Сярод затрыманых ёсць самі кандыдаты ў дэпутаты (Ілля Яшын, Любоў Собаль, Іван Жданаў, Андрэй Арол, Юлія Галяміна), а таксама і журналісты.

Як адзначыў у «Facebook’у» Ілля Яшын, лік затрыманых ідзе на дзясяткі. Толькі разам з ім у аўтазаку знаходзіцца каля 20 чалавек.

«Вось цікава – няўжо паліцыянтам не брыдка абараняць нахабных злодзеяў ад народу? Самі ж усё разумеюць. Добры лозунг з’явіўся сёння ля выбаркаму: «Не ганьбі свае пагоны!» – адзначыў ён.

Як паведамляе «ОВД-Инфо», падчас затрыманняў паліцыя дзейнічала вельмі жорстка. У некаторых затрыманых цячэ кроў, ёсць падазрэнні на страсанне мозгу і пераломы.

Hавiны
У Маскве пратэстуюць супраць нядопуску незалежных кандыдатаў на выбары ў гарадскую думу
2019.07.14 14:37

МГ belsat.eu

Стужка навінаў