«Кропля ў моры». ЕАБР даў крэдыт на пакупку расейскіх аўтамабіляў у Беларусі


Еўразійскі банк развіцця вылучыць беларускай кампаніі «А-Лізінг» крэдыт $ 9 млн на набыццё расейскіх аўтамабіляў. Пра гэта паведамілі ў ЕАБР.

Пагадненне прадугледжвае набыццё кампаніяй «А-Лізінг» аўтамабіляў як расейскай вытворчасці, гэтак і зборкі. Набываць іх неабходна ў афіцыйных дылераў на тэрыторыі Беларусі з наступнай перадачай у лізінг юрыдычным і фізічным асобам паводле дамоваў лізінгу ў Беларусі.

Hавiны
«Беларуськалію» дадуць крэдыт у $ 400 мільёнаў
2020.01.14 16:33

Памер крэдытнай лініі мае скласці $ 9 млн, ці прыкладна 600 аўтамабіляў пры сярэднім кошце каля $ 15 тыс.

Рынак новых аўтамабіляў у Беларусі – $ 1 млрд

Старшыня ўправы Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч у каментары belsat.eu назваў выдачу крэдыту «А-Лізінг» звычайнай практыкай.

«$ 9 млн – гэта не такая і вялікая сума на фоне рынку новых аўтамабіляў. У краіне прададзена 65 тыс. новых аўтамабіляў. Ёмістасць рынку новых аўтамабіляў перавышае $ 1 млрд у нашай краіне. І $ 9 млн – гэта кропля ў моры на фоне таго, што каля 60 % новых аўтамабіляў прадаецца ў лізінг або ў крэдыт», – адзначыў суразмоўца.

Карэспандэнты belsat.eu таксама звязваліся з прадстаўнікамі «А-Лізінг», каб удакладніць, якія машыны плануецца набываць, але пакуль не атрымалі адказу.

ТАА «А-Лізінг» уваходзіць у кансорцыум «Альфа-Груп», спецыялізуецца на лізінгу легкавога і лёгкага камерцыйнага транспарту на рынку Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў