Беларусь бязвыплатна адправіць у Венесуэлу лекі на суму каля Br 442 000. Адпаведная пастанова ўраду з’явілася 13 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У спісе лекаў антыгіпертанічны сродак «максонідін» на Br 104 500 рублёў, супрацьмікробны сродак «плевілокс» на Br 96 120, кроплі для вачэй «вітадэн» – Br 65 436, супрацьгрыбковы прэпарат «варыканазол» – Br 46.670. Усяго 35 пазіцыяў.
Урад таксама даручыў Міністэрству аховы здароўя і «Белфармпрому» ды Беларускай гандлёва-прамысловай палаце арганізаваць пастаўку лекаў.
ЮВ belsat.eu