Крэмль заявіў пра гатовасць садзейнічаць урэгуляванню сітуацыі ў Беларусі


Прэсавы сакратар кіраўніка Крамля Дзмітрый Пяскоў распавёў, што ў выпадку звароту афіцыйнага Менску, Расея гатовая зрабіць усё магчымае дзеля ўрэгулявання сітуацыі ў Беларусі.

Расея надалей лічыць падзеі ў Беларусі выключна ўнутранай справай краіны і не мае намеру ўмешвацца. Выключэннем можа стаць толькі просьба афіцыйнага Менску стаць пасярэднікам у перамовах з апазіцыяй.

«Калі кіраўніцтва Беларусі гэтага захоча, то, натуральна, расейскі бок гатовы зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы ва ўрэгуляванні сітуацыі», – Цытуе словы Дзмітрыя Пяскова ТАСС.

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Уладзімір Пуцін паабяцаў у выпадку звароту Менску ўвесці войскі згодна дамовам АДКБ. Але ў Крамлі канкрэтызавалі, што ў існы момант няма перадумоваў для вайсковай дапамогі, паколькі гэта прадугледжваецца ў выпадку нападу на краіну.

Hавiны
У НАТО і АДКБ пракаментавалі заявы Лукашэнкі
2020.08.16 22:15

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў