Крэмль выказаўся наконт сувязі ўказу аб дзяржаўнай тайне з украінскім канфліктам


У Крамлі адкінулі здагадкі аб сувязі прэзідэнцкага ўказу, які засакрэчвае дадзеныя пра вайсковыя страты ў мірны час, з канфліктам ва Украіне.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў інфармацыйным агенцтвам, што ўказ быў прыняты ў сувязі з неабходнасцю ўдасканаліць закон і патрабаваннямі нацыянальных інтарэсаў, падае Бі-Бі-Сі.

Пяскоў таксама дадаў, што змены ў заканадаўстве не азначаюць намеры прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна даць даручэнне аб правядзенні якіх-небудзь ваенных спецаперацый.

Указ быў падпісаны Пуціным 28 траўня. У адпаведнасці з дакументам, дзяржаўнай таямніцай цяпер будуць лічыцца страты, панесеныя ўзброенымі сіламі ў перыяд правядзення спецаперацый у мірны час. Раней сакрэтнымі былі толькі страты падчас вайны.

МЯ, паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў