Крэмль лічыць, што праз санкцыі ЗША выцясняюць галоўнага канкурэнта


Масква востра адрэагавала на новыя санкцыі ЗША. У Крамлі падлічылі, што падпісаныя напярэдадні абмежавальныя захады Вашынгтона сталі 60 па ліку з 2011 году і называюць іх праявай несумленнай канкурэнцыі.

Санкцыі супраць Расеі ЗША ўведзены ў межах закона «Аб супрацьдзеянні супернікам ЗША праз санкцыі». Пад абмежаванні трапляюць не толькі фізічныя, але і юрыдычныя асобы, напрыклад ЧВК Вагнера, «Абаронпрам», канцэрн «Калашнікаў». Акрамя таго, у спісах ёсць ГУ Генштаб УС Расіі (больш вядомае як ГРУ), ФСБ і Служба вонкавай выведкі.

Санкцыі прадугледжваюць забарону на фінансавыя аперацыі, на атрыманне крэдытаў больш чым на $ 10 млн. Акрамя расейскіх грамадзянаў і кампаніяў, пад санкцыі трапіў аддзел распрацоўкі Цэнтральнай вайсковай камісіі Кітая і яго кіраўнік Лі Шанфу, праз супрацу з «Расабаронэкспартам».

Расея востра адрэагавала на новыя абмежаванні, паведамляе РБК.

Гэта не новыя санкцыі, яны былі анансаваныя, амерыканцы анансавалі іх, потым анансавалі ў другі раз. Быў час прааналізаваць пагрозы і мінімізаваць рызыкі, якія несумненна ўзнікаюць з гэтымі дзеяннямі, – заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Раней, 27 жніўня ўступіла ў сілу першая, «мяккая» частка санкцыяў ЗША, уведзеных з-за «справы Скрыпалёў». Другая, больш жорсткая, можа быць уведзена ў лістападзе, у выпадку6 калі Расея адмовіцца супрацоўнічаць з міжнароднай супольсцю ў справе хімічнай зброі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў