Краўцэвіч: Давыд Гарадзенскі выгадны і русафілам, і нацыяналістам, і гэбістам


У Горадні збіраюцца ўсталяваць помнік ваенспецу па барацьбе з крыжакамі. Але як ён выглядаў?

У цэнтры гораду мае з’явіцца помнік Давыду Гарадзенскаму – змагару з крыжакамі ды сваяку князя Гедыміна. Помнік мае з’явіцца па хадайніцтву гарадзенскай епархіі БПЦ, аплочвае праект – фундатар, чыё імя пакуль не называецца.

Цяпер на сайце гарвыканкаму трывае апытанне датычна аптымальнага месца для ўсталявання помніка: гэта можа быць і цэнтральная плошча Савецкая, і перакрыжаванне вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага. Цікава, што абмяркоўваецца месца ўсталявання, але нідзе няма нават намёкаў на вонкавы выгляд помніка.

Пра ролю Давыда Гарадзенскага ў нашай гісторыі ды знешнасць «адмыслоўца па барацьбе з крыжакамі» мы пагутарылі з прафесарам Алесем Краўцэвічам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”270734″ img_size=”large”][vc_column_text]Гісторык Алесь Краўцэвіч[/vc_column_text][vc_column_text]

Герой, які можа прымірыць усіх …акрамя каталікоў і немцаў

Давыд Гарадзенскі быў ваяводам, прычым у дзяржаве займаў высокае становішча: у пазнейшай хроніцы адзначана, што ён быў жанаты з дачкой вялікага князя Гедыміна, то бок парадніўся з кіруючай дынастыяй. Канешне, гэта персанаж не такі значны як Вітаўт або Баторый, але гэта герой, які можа прымірыць усіх: і патрыётаў, і русафілаў, і праваслаўных, і нацыяналістаў, і ГБ-істаў… Усіх, акрамя каталікоў і немцаў, бо ён з імі ваяваў.

Як ваявалі ў часы Гарадзенскага?

У тыя часы не так часта даходзіла да вялікіх бітваў, бо не было вялікага войска: у гарадах ці замках немагчыма было б яго пракарміць. Таму трымалі невялічкую каманду дружыннікаў. Тактыка была простая: патаемна сабраць войска і напасці на варожую тэрыторыю нечакана. Паходы працягваліся нядоўга: наляцелі, парабавалі, папалілі, узялі палонных і назад. Трэба было зрабіць усё так хутка, каб войска абаронцаў не паспела сабрацца.[/vc_column_text][vc_single_image image=”270794″ img_size=”large”][vc_column_text]Рэканструкцыя ваяра часоў Давыда Гарадзенскага

[/vc_column_text][vc_single_image image=”270790″ img_size=”large”][vc_column_text]Рэканструкцыя крыжака

[/vc_column_text][vc_column_text]Спусташэнне тэрыторыяў – нармальная практыка для вайны таго часу. Ваяры Тэўтонскага ордэну, якія гэтым займаліся мелі нават свой назоў – «рэйзы». Такімі рэйды тэўтонцы ладзілі на тэрыторыі язычнікаў, пакуль тыя не пакорацца ордэну. Давыд Гарадзенскі плаціў ворагу «той жа манетай» – хронікі, напрыклад, кажуць пра яго спусташальны паход у 1326 годзе ажно ў ваколіцы Франкфурту!

Запрашалі ў Пскоў як ваенспеца

Давыда Гарадзенскага адмыслова запрашалі ў Пскоў, каб дапамог у барацьбе з Інфлянцкім ордэнам. То бок жыхары Пскова прасілі Гедыміна, каб прыслаў ім менавіта Давыда Гарадзенскага. Гэта з аднаго боку ўскоснае сведчанне, што той быў сынам пскоўскага князя Даўмонта. З іншага боку – прызнанне яго адмыслоўцам у барацьбе з крыжакамі, які добра ведае гэтую справу. Гэта была яго спецыялізацыя, бо ў сярэднявеччы і тактыка, і ўзбраенне залежылі ад суперніка.

Напрыклад, маскоўскае войска XIV ст. фактычна не ведала мячоў ды цяжкага ўзбраення, бо ваявала ў стэпах: гэта была лёгкая конніца з лукамі. У нас жа, паколькі мы ваявалі з Ордэнам, былі перанятыя заходнееўрапейская тактыка ды ўзбраенне.[/vc_column_text][vc_single_image image=”270714″ img_size=”large”][vc_column_text]Зброя, якой карысталіся ў часы Давыда Гарадзенскага

[/vc_column_text][vc_column_text]

Дзе пахаваны Давыд?

Месца пахавання Давыда Гарадзенскага дагэтуль невядомае. Але мне хочацца падтрымаць легенду, згодна якой ён ляжыць каля Каложскай царквы: ён несумненна быў адным з фундатараў самой царквы і мужчынскага манастыра пры ёй. Як вядома, фундатараў у такіх выпадках хавалі акурат пры цэрквах. Таму, сімвалічную магілу Давыду можна было б ставіць акурат каля Каложы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”270786″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле легенды, Давыд пахаваны ля Каложскай царквы

[/vc_column_text][vc_single_image image=”270817″ img_size=”large”][vc_column_text]Камень Давыду Гарадзенскаму каля Каложы[/vc_column_text][vc_column_text]

Месца для помніка – замак, а не плошча

Помнік Давыду, пры ўсёй павазе, не мае стаяць на цэнтральнай плошчы. Там мае стаяць конны манумент Вітаўту або Баторыю. А Гарадзенскі мог бы стаяць на Старым замку – дзе ён жыў і ваяваў. Магчыма, каля Барысаглебскай (Каложскай) царквы, дзе зараз стаіць камень. Ён быў значнай фігурай, але для цэнтральных плошчаў больш пасавалі б персанажы агульнанацыянальнага і еўрапейскага значэння.

Ува што апрануць Давыда Гарадзенскага?

Натуральна, што Давыда трэба выяўляць у зброі, на кані. У нашым музеі вісіць узор узбраення, знойдзенага пад Горадняй. Яго ў 1980-я перадалі мне школьнікі, якія выпадкова знайшлі гэты скарб. Гэта зброя канца ХІІІ – пач. XIV стст., выразна ўсходнеславянская, «русінская». Там ёсць і меч, і шалом, і дзіда, і дроцік, і фібула на плашч… поўны набор.[/vc_column_text][vc_single_image image=”270778″ img_size=”large”][vc_column_text]Літаграфія мастака Уладзіміра Басалыгі, 1991 год

[/vc_column_text][vc_column_text]Так, гэта ўзбраенне не самага заможнага ваяра, але яно было аднатыпным. Больш заможны чалавек наўпрост аздабляў свае рэчы: залаціў рукаятку або выкарыстоўваў скандынаўскае ці нямецкае лязо, замест мясцовага.

Твар – каб хацелася змясціць на грошах

Ёсць апісанні знешнасці Кейстута або Альгерда, а вось Давыда Гарадзенскага, на жаль, не захавалася. Мае быць, безумоўна, барада – гэта відаць па тагачасных мініятурах. Такая была мода, таксама як і ў рыцараў Тэўтонскага ордэну. Тып твару, найхутчэй, балта-славянскі, мяшаны, бо яго бацька быў пскоўскім князям Даўмонтам.

Наагул, твар трэба прыдумляць – як прыдумляў абліччы польскі мастак Матэйка. І рабіць гэта так, каб пасля гэты твар хацелася змясціць на дзяржаўных грошах.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў