Каб падтрымаць увядзенне рэжыму «чорнага неба», у расейскім Краснаярску правялі флэшмоб. Жыхары гораду выйшлі на вуліцы ў процівагазах, масках, рэспіратарах ды іншых сродках абароны, паведамляе tayga.info.
«Гуляю вось пад чорным небам Краснаярску. Чакаем, калі нарэшце нашы чыноўнікі сцямяць, што горад трэці тыдзень зацягнуты дымам, пара ўводзіць рэжым неспрыяльныя метэаўмовы», – распавёў лідар руху «За чыстае неба» Андрэй Скавародніккаў-Эрліх.
Акцыя не з’яўляецца шэсцем або мітынгам, яна адбываецца без лозунгаў і плакатаў. Удзельнікі маюць намер звярнуць увагу на неабходнасць увядзення рэжыму «чорнага неба» ў Краснаярску, які зацягнуты смогам ад лясных пажараў. У суседніх рэгіёнах такі рэжым ужо ўведзены.
Дым ад пажараў ва Усходняй Сібіры накрыў гарады Заходняй Сібіры. Улады і МНС запэўніваюць, што «невялікі смог з пахам гару» бяспечны. Але пазней у Алтайскім краі, Кузбасе і Новасібірскай вобласці ўсё ж такі быў уведзены рэжым «чорнага неба», які прадугледжвае скарачэнне выкідаў прамысловых прадпрыемстваў. Па апошніх прагнозах, смог пратрымаецца, як мінімум, да 26 ліпеня. Ён ужо дайшоў да Уралу, пішуць жыхары Цюмені і Екацярынбургу ў сацыяльных сетках.
Паводле апошніх звестак, у Краснаярскім краі і Іркуцкай вобласці палае больш за 1,3 мільёнаў гектараў лесу. Асноўную частку вырашана не тушыць дзеля эканоміі сродкаў.
СК belsat.eu