Крамы прадаюць асвечаныя яйкі. Праваслаўная царква мяркуе, што так рабіць нельга


«Салігорская птушкафабрыка» напярэдадні Вялікадня выпусціла новы прадукт – «Яйкі асвечаныя». У Гомлі такі маркетынгавы ход не ацанілі: некаторыя праваслаўныя адкрыта абураюцца і абвінавачваюць прадпрыемства ў спекуляцыі на пачуццях вернікаў, піша tut.by.

Дзяніс, які даслаў фота яек у рэдакцыю tut.by, кажа, што быў уражаны: «Я ўсё жыццё думаў, што яйкі трэба фарбаваць, затым ісці ў царкву на ўсяночную і там асвячаць, а тут на табе: асвечаныя яйкі, сырыя, не фарбаваныя – можна не хадзіць у царкву».

«Такога чыну – асвячаць яйкі за тыдзень да светлага свята Вялікадня – у праваслаўі няма», – каментуе маркетынгавы ход «Салігорскай птушкафабрыкі» Гомельская епархія.

ААТ «Салігорская птушкафабрыка» апублікавала на сваім сайце фотадоказы таго, што яйкі сумленна асвячаюць.

Айцец Генадзь з Краснадварэцкага прыходу асвячае яйкі «Салігорскай птушкафабрыкі»

Праваслаўныя вернікі будуць святкаваць Вялікдзень 8 красавіка.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў