«Крамбамбуля» сплоціць штраф двух фанатаў гурта, якія трымалі на канцэрце бел-чырвона-белы сцяг


Удзельнікі калектыву вырашылі дапамагчы Івану Лісаўцу ды Змітру Навуменку. Хлопцам прысудзілі па 10 базавых велічыняў (230 рублёў) за тое, што яны разгарнулі падчас выступу «Крамбамбулі» на фестывалі «Хмяльноў» у Менску бел-чырвона-белы-сцяг. Пра гэта музыкі напісалі ў Facebook’у.

Івана Лісаўца і Дзмітрыя Навуменку затрымалі і абвінавацілі ў «дробным хуліганстве» 5 жніўня. Пасля канцэрту яны не вярнуліся дадому. За сцяг хлопцаў затрымала міліцыя і ноч яны правялі ў РУУС Заводскага раёну беларускай сталіцы. 7 жніўня ў судзе Завадскага раёну міліцыянты сведчылі, што Навуменка «размахваў рукамі, нецэнзурна выражаўся і быў пʼяны».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў