«Край, ты мой край» у натхнёным выкананні абаронцаў Курапатаў (Відэа)


У лагеры абаронцаў Курапатаў ноччу

Наш аператар пабываў ноччу ў лагеры актывістаў, якія выступаюць супраць будоўлі ў Курапатах.

А дзясятай вечара 23 лютага ў лагеры было каля 50 асобаў, да сярэдзіны ночы – каля трох дзясяткаў, бліжэй да раніцы дзяжурыць побач з будпляцоўкай засталіся сем асобаў.

Мясцовыя жыхары салідарныя з актывістамі: усю нов прыносілі ім каву, гарбату, запрашалі да сябе ў прыбіральню.

Нагадаем, што песні «Народнага альбому» у арыгінальным выкананні сёння а 20:00 будуць гучаць у менскім клубе «Prime Hall». Там адбудзецца канцэрт культавага мюзіклу.

Тыя, каму не дастаўся квіток на канцэрт, змогуць пабачыць яго онлайн на нашай старонцы – трансляцыя будзе весціся з 7 відэакамераў і з прафесійным гукам.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў