Краіны Еўропы перайшлі на зімовы час, у Беларусі змяніўся расклад руху транспарту


Перавод гадзінаў на зімовы час у краінах Еўропы для нашай краіны адгукнуўся зменамі ў раскладзе цягнікоў, аўтобусаў і самалётаў. Змены ў графіку руху ўнесеныя загадзя. На зімовы расклад пераходзіць і нацыянальная авіякампанія.

Беларусь не пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў з 2011 году. Зрэшты, у краінах Еўропы таксама ладзіцца дыскусія наконт пераводу. Мяркуецца, што з 2021 году такая захада будзе адмененая. Але краіны вызначаюцца з тым, на якім часе, зімовым, ці летнім, пакінуць гадзіннікі.

Цяпер жа розніца ў часе з суседнімі Украінай, Літвой і Латвіяй складае адну гадзіну, з Польшчай – дзве.

Hавiны
Суседнія з Беларуссю краіны пераводзяць стрэлкі гадзіннікаў
2019.10.26 11:46

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў