Краіны Балтыі рыхтуюцца да адмовы ад электраэнергіі з БелАЭС


Латвія, Літва і Эстонія падпішуць дэкларацыю аб намеры адмовіцца ад набыцця ў Беларусі электраэнергіі, якую будзе выпрацоўваць БелАЭС, паведамляе прэс-служба ўраду Літвы.

7 лютага прэм’ер-міністры краінаў Балтыі абмеркавалі ў Талліне развіццё электраэнергетычнага рынку.

«Прыемна, што мы блізкія да агульнай пазіцыі Балтыйскіх краін не купляць электраэнергію з небяспечнай БелАЭС», – заявіў літоўскі прэмʼер Саўлюс Скверняліс па выніках сустрэчы.

Літва зʼяўляецца галоўным крытыкам Астравецкай АЭС, якая будуецца за 50 км ад Вільні. Улады Літвы настойваюць на тым, што абʼект будуецца з парушэннямі патрабаванняў бяспекі. Менск зняпраўджвае гэтыя абвінавачванні.

Неўзабаве Беларусь наведае дэлегацыя ядравых экспертаў Еўразвязу.

Запуск першага энергаблоку Астравецкай АЭС адкладзены на нявызначыны час. Пра гэта міністр замежных справаў Уладзімір Макей распавёў падчас нядаўняй сустрэчы са сваім літоўскім калегам Лінасам Лінкявічусам.

Аб’ектыў
Уладзімір Макей прызнаў, што не ведае, калі запрацуе БелАЭС
2020.02.04 21:35

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў