Краіны Балтыі ад 15 траўня адкрываюць унутраныя межы


Падчас відэаканферэнцыі 6 траўня прэм’ер-міністры Латвіі, Літвы і Эстоніі дамовіліся адкрыць унутраныя межы для сваіх грамадзянаў. Пра гэта у сваім Twitter-акаунце паведаміў прэмʼер-міністр Латвіі Крышʼяніс Карыньш.

«Улічваючы паспяховы супраціў COVID-19 у краінах Балтыі, мы разам з Юры Ратасам [прэмʼер-міністр Эстоніі. – Belsat.eu] і Саўлісам Сквернелісам [прэмʼер-міністр Літвы. – Belsat.eu] дамовіліся адкрыць унутраныя межы ад 15 траўня і дазволіць свабодныя перасоўванні нашых грамадзянаў», – напісаў прэм’ер-міністр Латвіі Крышʼяніс Карыньш у Twitter.

Грамадзяне астатніх краін мусяць адбыць 14-дзённы каранцін.

Раней старшыня Міністэрства ўнутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене адзначала, што абмежаванні на мяжы з Беларуссю застануцца мінімум да чэрвеня. Таксама яна паведаміла, што прыкладна ад 15 траўня ўнутраныя межы Еўрапейскага звязу будуць адкрытыя.

Краіны Балтыі ўвялі каранцін і закрылі межы 15 сакавіка.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў