Краіна, якая падарыла Беларусі золата, засталася без электрычнасці


Міністэрства водных рэсурсаў, ірыгацыі і электрыфікацыі Судану паведаміла аб поўным адключэнні краіны ад электрычнасці, піша ТАСС, спасылаючыся на тэлеканал «Al Arabiya».

Адключэнне адбылося ўвечары 15 лютага. Адзначаецца, што цяпер інжынеры і тэхнікі спрабуюць аднавіць працу сістэмы.

Hавiны
СБУ: сярод наймітаў ПВК Вагнэра ў Судане ёсць двое беларусаў
2019.01.29 15:32

У 2018-ым Судан заставаўся без электрычнасці двойчы і адзін раз у студзені 2019-га.

Цяпер Судан і Егіпет рэалізуюць сумесны праект па стварэнні адзінай энергетычнай сеткі магутнасцю 300 МВт.

Hавiны
«З мэтай паляпшэння ўзаемных разлікаў»: Судан «падарыў» Беларусі яшчэ адно радовішча золата
2018.12.10 14:34

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў