Крадзеныя аўты з Літвы часцей за ўсё «сплаўляюць» у Беларусь


У першым паўгоддзі 2016 года, 43 % скрадзеных у Еўропе і прададзеных у Літве аўтаў былі спыненыя на мяжы Літвы з Беларуссю.

Паводле літоўскіх памежнікаў, за гэты перыяд было затрымана 60 аўтаў, якія знаходзіліся ва ўгоне. 43 % (26 аўтаў) з іх прыйшлося на мяжу з Беларуссю, 28 % – на мяжу з Польшчай, 15 % – на мяжу з Расеяй.

Часцей за ўсё на скрадзеных машынах трапляюцца літоўцы (кожны трэці выпадак), а таксама грамадзяне Расеі ды Беларусі. Самыя папулярныя брэнды у згоншчыкаў – «Volkswagen», «BMW», «Audi» ды «Mercedes-Benz».

НМ, belsat.eu, паводле Ej.by

Стужка навінаў