Кожны жыхар Фінляндыі можа прасачыць, дзе чыноўнік піў каву


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGXzJuOHItV0Zhcm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Адкрытае грамадства. Гэтую ідэю, асабліва апошнімі гадамі, вельмі ўдала і эфектыўна рэалізоўваюць у Фінляндыі. Усе дзяржаўныя рашэнні, законапраекты… нават чэкі з рэстарацыяў, дзе п’юць каву чыноўнікі, – усё адразу з’яўляецца ў інтэрнэце.

І кожны грамадзянін можа азнаёміцца з гэтай інфармацыяй онлайн, а потым нават паўплываць на прыняцце важных дзяржаўных рашэнняў. З падрабязнасцямі з Хельсінкі – карэспандэнт «Прасвету» Алесь Сіліч.

Вялікі штуршок да яшчэ большай адкрытасці фінскага грамадства, мяркуе працаўнік фонду «Адкрытая дэмакратыя» і актывіст гэтак званай «Адкрытай міністэрыі», быў зроблены пасля нядаўніх зменаў у нацыянальнай Канстытуцыі гэтай краіны.

ЁОНАС ПЭКАНЭН, ФОНД «OPEN DEMOCRACY»:
«Адкрытая міністэрыя» – праект грамадзянскай супольнасці, які дапамагае людзям рабіць свае ўласныя заканадаўчыя прапановы наўпрост парламенту. Гэта стала магчымае ў 2012 годзе, пасля зменаў у Канстытуцыі. Пасля падтрымання пяццюдзесяццю тысячамі чалавек заканадаўчая прапанова мае такую ж моц, як і прапанова дзяржаўнай інстытуцыі».

Акрамя праекту «Адкрытай міністэрыі» у Фінляндыі актыўна рэалізоўваецца таксама і праект «Адкрытай інфармацыі», згодна з якім усе звесткі, практычна ўсе паперы, якія раней былі выключна «для ўнутранага выкарыстання» ўрадавых структураў, цяпер сталі даступныя грамадзянскай супольнасці.

ТАНЬЯ ЛАХЦІ, МЕНЕДЖАРКА «URBAN FACTS»:
«Працэс прыняцця ўладамі рашэнняў выйшаў, я б сказала, на лічбавую стадыю. Усе пастановы адразу ж пасля іх падпісання адпраўляюцца ў базу звестак і ў той жа момант робяцца адкрытыя онлайн для ўсіх».

Прыкладна тое ж самае адбываецца і ў мэрыі фінскай сталіцы.

ХЕЛІ СААРЫТС, АДДЗЕЛ СТАТЫСТЫКІ МЭРЫІ:
«Працаўнікі мэрыі, уся гарадская адміністрацыя, улучна з мэрам, дасылаюць усю сваю дакументацыю сюды, у рэгістрацыйны офіс. І кожная з гэтых папераў даступнай тут для шырокай публікі, фактычна для любога грамадзяніна».

Грамадзяне, вядома ж, зусім ня супраць такой адкрытасці. Шмат хто актыўна сочыць за палітычным жыццём краіны ды ахвотна ў ім удзельнічае.

ЖЫХАРЫ ХЕЛЬСІНКІ:
«Фінскае грамадства – адкрытае, я ведаю гэта са свайго асабістага досведу. Ніякіх праблемаў з атрыманнем інфармацыі, у тым ліку «сурёзнай», дзяржаўнай, у мяне няма».
«Людзі тут маюць доступ да любой інфармацыі, любы чалавек можа прыйсці ды паўплываць на прыняцце любога закону».
«Мы ў Фінляндыі вельмі шчаслівыя ў тым ліку і з таго, што ўрад ня мае ад нас аніякіх сакрэтаў».

Гатовы «ня мець аніякіх сакрэтаў» ад сваіх выбарнікаў і мэр фінскае сталіцы.

ЮССІ ПАЮНЭН, МЭР ХЕЛЬСІНКІ:
«Што датычыць уладаў, для Хельсінкі дый для ўсёй Фінляндыі вельмі натуральна быць адкрытымі ды празрыстымі. Гэта адпавядае нашым нардычным традыцыям».

А ў якасці, відаць, дадатку да нардычных традыцыяў фіны пастанавілі зрабіць онлайн заадно і бухгалтэрыю кавярняў, рэстаранаў і гатэляў. Асабліва ж пільна сочаць, як паслугамі страўняў карыстаюцца дзяржаўныя чыноўнікі.

І калі вось тут, у кавярні, працаўнік мэрыі Хельсінкі, які цяпер сядзіць насупраць, аплоціць мне з крэдытнай карткі мэрыі кубачак кавы, потым у канцы месяца ён мусіць узгадаць у адкрытай для публіцы фінансавай справаздачы маё імя. І фінскі падаткаплатнік ужо вызначыць: ці вартая гэтая сустрэча, каб гарадскі бюджэт зазнаў такія выдаткі».

Алесь Сіліч, «Прасвет», Фінляндыя[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў