Кожны пяты беларус жыве за мяжой беднасці, - BEROC


На працягу апошніх трох гадоў у Беларусі зніжалася колькасць людзей, якія жывуць у беднасці, што звязана з паступовым аднаўленнем эканомікі краіны пасля крызісу 2015–2016 гадоў. Аднак за мяжой беднасці ўсё яшчэ жыве кожны пяты жыхар краіны.

Да такога выніку прыйшлі аўтары даследавання BEROC.

Навуковы супрацоўнік BEROC Алег Мазоль вывучыў узровень дабрабыту насельніцтва Беларусі і выявіў, што ў 2019 годзе ўзровень абсалютнай беднасці знізіўся на 2,4 працэнтныя пункты – з 23,9% да 21,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. Годам раней колькасць малазабяспечаных скарацілася на 6,6 працэнтных пункта.

Сярод рэгіёнаў самай беднай застаецца Магілёўская вобласць – у 2019 годзе там быў 31% малазабяспечаных жыхароў. За апошні год гэты паказнік вырас і ў Менску – з 8,6% да 13,1% і ў Віцебскай вобласці – з 25% да 27% насельніцтва.

Паменшылася колькасць бедных у Менскай і Гарадзенскай вобласцях – з 25,4% да 17,8% і з 23,1% да 17% адпаведна.

Цяперашні эканамічны крызіс пагражае рэзкім павелічэннем долі беднага насельніцтва ў асноўным за кошт найбольш уразлівых груп: гэта дзеці, шматдзетныя сем’і і жыхары сельскай мясцовасці.

Давайце разбірацца
Ці грошай у Лукашэнкі хопіць толькі да выбараў? Эканоміка з Чалым
2020.05.28 20:05

Тым часам паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць малазабяспечаных у Беларусі ў 2019 годзе складала ўсяго 5%. Розніца можа быць звязаная з адрозненнем у метадалогіі даследавання. Метад BEROC, рэкамендаваны Сусветным банкам, базуецца на разліку абсалютнай лініі беднасці з выкарыстаннем метаду ацэнкі выдаткаў на задавальненне базавых патрэбаў. Белстат жа адносіць да бедных людзей, што маюць менш за бюджэт пражыткавага мінімуму.

КА belsat.eu

Стужка навінаў