Кожны дзясяты расеец баіцца, што на яго радзіму нападуць украінцы


Сацыёлагі запыталі жыхароў Расеі, ад каго існуе пагроза ваеннага нападу на РФ.

Кожны чацвёрты расеец баіцца ваеннага нападу на РФ з боку ЗША і НАТО, а кожны дзясяты – Украіны. Пра гэта сведчаць дадзеныя Усерасейскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі.

6 % расейцаў кажуць, што існуе верагоднасць нападу з боку «Ісламскай дзяржавы», і яшчэ 3 % асцерагаюцца агрэсіі з Сірыі, па 1 % – з Кітаю і Афганістану, інфармуе korrespondent.net.

Паводле вынікаў апытання, каля 48 % расейцаў лічаць, што цяпер існуе пагроза ваеннага нападу на Расею з боку іншай дзяржавы, 43 % адмаўляюць такую ​​верагоднасць. У пачатку 2015 большасць расейцаў (68 %) былі настроеныя значна больш трывожна адносна ўварвання замежных войскаў у РФ.

У той жа час практычна ўсе расейцы (93 %) упэўненыя ў моцных пазіцыях свайго войска. 32 % нават адзначаюць, што расейскія вайскоўцы «самыя эфектыўныя і баяздольныя ў свеце». Усяго траціну апытаных (35 %) адзначылі, што ваенныя выдаткі РФ занадта вялікія.

Апытанне праводзілася 10-11 кастрычніка 2015. Апытана 1,6 тыс. чалавек у 130 населеных пунктах у 46 вобласцях, краях і рэспубліках Расеі. Статыстычная хібнасць, паводле аўтараў даследавання, не перавышае 3,5 %.

МЯ, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў