Кошты ў Беларусі ізноў пачалі імкліва расці


Інфляцыя ў верасні ў параўнанні са жніўнем сёлета істотна паскорылася. Індэкс спажывецкіх коштаў вырас за дзявяты месяц амаль на адзін адсотак.

Пры гэтым яшчэ ў жніўні спажывецкія кошты выраслі ўсяго толькі на 0.1 адсотка. З пачатку году інфляцыя склала 4.8 %. А за каляндарны год – з верасня 2017 году па верасень сёлета кошты павялічыліся на 5.6 %, паведамляе Белстат.

Найбольш за бягучы год выраслі кошты на паслугі – больш за 10 %. Харчовы сталі цяжэйшымі для гаманцоў беларусаў на 3.7 %. Кошты на нехарчовыя тавары выраслі на 2.6 адсоткаў.

Згодна з планамі ўраду сёлета інфляцыя па выніках году не павінна перавысіць 6 адсоткаў. Нацбанк чакае, што рост коштаў сёлета складзе пяць з паловаю адсоткаў.

Hавiны
Інфляцыя ў жніўні вярнулася, кошты пайшлі ўгару
2018.09.11 16:45

СК, belsat.eu

Стужка навінаў