Кошты нафты працягваюць падаць у свеце

Нягледзячы на новае рашэнне ОПЭК+ скараціць здабычу нафты, сусветныя цэны на нафту працягваць зніжацца.

Гэтак, кошт чэрвеньскіх ф’ючарсаў на паўночнаморскую сумесь Brent апусціўся на 1,82 %, да $ 27,57 за барэль, WTI – на 5,31 %, да $ 23,7 за барэль.

Пры гэтым травеньскія фʼючарсы на WTI апускаюцца падчас азіяцкай сесіі на 18,45 %, да $ 14,9.

Паліва патаннела на капейку

 

Падзенне коштаў адбываецца нягледзячы на новае рашэнне ОПЭК+ скараціць здабычу нафты – на 9,7 млн барэляў у суткі ў траўні-чэрвені, 7,7 млн у другім паўгоддзі і 5,8 мільёна далей па красавік 2022 года ўключна.

МГ belsat.eu

Hавiны