Кошты на нафту пайшлі ўгару, краіны АПЭК+ дамовіліся пра скарачэнне здабычы сыравіны


Агулам здабыча нафты скараціцца на 1,2 мільёны барэляў за дзень. Зніжэнне аб’ёмаў здабычы будзе вылічвацца зыходзячы з узроўню здабычы нафты ў кастрычніка сёлета. Дамоўленасць будзе дзейнічаць як мінімум да красавіка наступнага году.

Перад узгадненнем дамоўленасцяў экспарцёры таксама пагадзіліся зрабіць выключэнне для Ірану, паколькі абʼём здабычы нафты ў гэтай краіне і так знізіўся ў выніку аднаўлення супраць Тэгерану санкцыяў ЗША, паведамляе Bloomberg.

Па выніках першага раўнда перамоваў, які адбыўся напярэдадні, краіны-сябры АПЭК не змаглі прыйсці да дамоўленасці па скарачэнні здабычы.

Яшчэ напярэдадні Саудаўская Аравія і Расея не маглі ўзгадніць абʼём зніжэння здабычы ў Расеі. Масква настойвала на скарачэнні не больш чым на 150 тысячаў барэляў за дзень. Але ўжо 7 снежня па дадзеных Reuters, пазіцыя Расеі змянілася: Масква пагадзілася на скарачэнне ў абʼёме да 200 тысячаў барэляў за суткі.

На фоне першых паведамленняў пра тое, што краіны АПЭК узгаднілі пагадненне здабычы, каціроўкі рэзка пайшлі ўверх – і Brent, і WTI падаражэлі на 5%.

Аб’ектыў
Нафтавы манеўр Расеі ставіць «Белнафтахім» пад пагрозу разарэння
2018.11.30 22:05

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў