Сярэдні кошт будаўніцтва жылля з дзяржпадтрыманнем у Беларусі на канец 2018 году складаў 841,95 рублёў за адзін квадратны метр. А па выніках 2019 году чакаецца рост да 1,025 рублёў.
Такім чынам кошт будаўніцтва жылля з дзяржпадтрыманнем цягам бягучага году можа вырасці на 21,7 %.
«Паводле справаздачных звестак за снежань 2018 года кошт квадратнага метра жылля з дзяржаўным падтрыманнем склаў 841,95 рублёў пры закладзеным параметры 923,16. Па выніках 2019 года квадратны метр будзе каштаваць не болей за 1025 рублёў», – праінфармаваў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінархітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Аўраменка.
Такім чынам, кошт квадратнага метра жытла, якое ўзводзіцца з дзяржпадтрыманнем, за 2019 год можа вырасці на 21,7 %.
Прадстаўнік Мінбудархітэктуры нагадаў, што стаіць задача забяспечыць перавышэнне сярэднямесячнага заробку над коштам аднаго квадратнага метра жылля з дзяржпадтрыманнем. У сувязі з гэтым ён удакладніў, што па выніках 2018 года гэты каэфіцыент склаў 0,88, паведамляе interfax.by.
Як нагадаў Аўраменка, усяго ў 2018 годзе ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю 3 мільёны 966 тысячаў квадратных метраў жытла. З агульнага аб’ёму 999,3 тысячаў – гэта жыллё з дзяржпадтрыманнем.
У 2019 годзе плануецца пабудаваць 4 мільёны квадратных метраў жылля, у тым ліку з дзяржпадтрыманнем – 1 мільён 60 тысячаў.
СК, belsat.eu