Кошт нафты Brent абнавіў мінімум 18-гадовай даўніны


Нафта маркі Brent на біржавых таргах 30 сакавіка ўпала да 22,58 долара за барэль. Гэта мінімальны ўзровень з лістапада 2002 году, паведамляе Reuters.

Пазней Brent трохі падаражэў – да 22,59 долараў за барэль.

Тым часам кошт нафты WTI на таргах 30 сакавіка апусціўся да 19,92 долары за барэль, але пазней павялічылася да 20,57 долараў.

Аналітыкі лічаць, што цана на нафту цяпер настолькі нізкая, што многім нафтавым кампаніям становіцца нявыгадна працягваць працу. У вытворцаў з больш высокімі выдаткамі не застанецца іншага выбару, акрамя як спыніць вытворчасць, тым больш, што іхныя складскія магутнасці амаль запоўненыя.

Hавiны
Швейцарскі эксперт: Кошт нафты можа ўпасці да $ 10
2020.03.21 09:42

Рэзкае падзенне коштаў на нафту адбылося пасля таго, як Расея і АПЕК 6 сакавіка разарвалі здзелку пра абмежаванні на здабычы нафты. Зніжэнне коштаў таксама паскарае пандэмія каронавірусу і звязаны з ёй сусветны каранцін. Праз гэта таксама моцна абваліўся расейскі рубель – ужо некалькі тыдняў ён гандлюецца па 80 рублёў. Беларускі рубель, у сваю чаргу, адначасова пачаў падзенне: паводле курсу валют на 30 сакавіка, 1 долар каштуе прыкладна 2,6 беларускія рублі.

Hавiны
На фоне падзення коштаў на нафту Лукашэнка лабіруе электратранспарт
2020.03.09 13:20

КА belsat.eu

Стужка навінаў