Кошт акцыяў«Tesla» упершыню перавысіў 500 долараў


Упершыню ў гісторыі кошт акцыяў кампаніі, якія стварае электрамабілі «Tesla» на біржы перавысіў 500 долараў. Яшчэ шэсць месяцаў таму акцыі каштавалі ў два разы танней, піша «MarketWatch».

Агульная капіталізацыя «Tesla» цяпер перавысіла 91 мільярд долараў. Агулам гэта больш, чым капіталізацыя такіх канцэрнаў як «Ford» і «General Motors» разам узятых.

Імклівы рост коштаў на акцыі «Tesla» распачаўся ў кастрычніку летась, пасля таго, як кампанію ўнеслі ў дзяржаўны рэестр аўтавытворцаў КНР. Вытворцы аўтамабіляў стварылі завод па вытворчасці электракараў у Шанхаі. Паводле «Reuters», «Tesla» стварыла вытворчасць магутнасцю каля тысячы аўтамабіляў на тыдзень. У выніку менш чым за месяц акцыі «Tesla» выраслі на 20 % іх кошт перавышае 500 долараў.

Hавiны
Лукашэнка: Ілан Маск падарыў мне «Tesla»
2019.09.03 20:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў