Коркі на мяжы з Польшчай могуць паменець. Палякі збіраюцца пабудаваць яшчэ адзін мост да Берасця


Аднаўленне чыгуначных шляхоў, новы мост і дадатковы памежны пункт – гэта адказ PKP PLK (польская чыгунка) на рух, які з кожны годам расце на «ядвабным шляху».

«PKP PLK плануе шэраг інвестыцыяў, каб павялічыць прапускную здольнасць у Тэрэспалі. Зараз мы вядзем дыялог з беларускім бокам пра будаўніцтва дадатковага чыгуначнага моста праз Буг, паміж Тэрэспалем і Берасцем», – распавёў PAP намеснік міністра інфраструктуры Анджэй Бітэль.

Таксама Бітэль дадаў, што на дадзены момант беларускі бок аналізуе гэтую прапанову. Намеснік міністра кажа, што гэта адзін з крокаў, які можа павялічыць прапускную здольнасць чыгуначных памежных пунктаў на ўсходніх межах Польшчы, што дазволіць лепш абслугоўваць цягнікі і палепшыць перасылку тавараў на Захад і Поўдзень Еўропы.

Бітэль падкрэсліў, што на дадзены момант прапускная здольнасць памежных чыгуначных пунктаў з Беларуссю «дастатковая ў дачыненні да цяперашняга патоку тавараў».

«У той жа час мы досыць эфектыўна рэалізуем абавязкі, якія мы прынялі для сябе, калі гаворка ідзе пра міжнародныя пагадненні і звязаныя з гэтым патокі тавараў. Мы плануем розныя віды інвестыцыяў, якія дазволяць падвысіць прапускную здольнасць, але з улікам таго, што будзе развівацца ідэя »ядвабнага шляху«, вынікам чаго будуць і дадатковыя цягнікі ў Польшчу», – сказаў намеснік міністра.

Анджэй Бітэль таксама паведаміў, што рыхтуецца адкрыццё памежнага пункту Чарэмха – Высокае. Плануецца, што новы пункт запрацуе ўжо напрыканцы 2019 году.

ПЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары